Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. Беларусский футболист забил шесть голов за один матч
  2. Трамп заявил, что Украине пора сменить президента
  3. Данные сайта «Обращения.бел» утекли, но об этом молчат. Неизвестные выложили и сами жалобы — посмотрели
  4. Шесть лет назад Лукашенко встречался с лидерами оппозиции в СИЗО КГБ. Тихановский рассказал неизвестные подробности
  5. Бывшая уборщица купила коттедж в элитном районе Минска, который изначально стоил почти миллион долларов
  6. Гигантская волна рухнула с гор и убила тысячи человек. Речь не о Непале — эта катастрофа случилась в Европе в ХХ веке
  7. «Кто без машины, тот на первый рейс не попадает». Как пользователи отреагировали на проблемы с «Яндексом» в Беларуси
  8. ВСУ уничтожили еще один дата-центр «Яндекса». В Беларуси невозможно пользоваться Yandex Go


Новыя вуліцы ў гонар беларускага паэта Максіма Лужаніна і народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва з’явяцца на карце Мінска. Такое рашэнне прыняў Мінскі гарадскі савет дэпутатаў яшчэ 24 сакавіка, а ў суботу яно было афіцыйна апублікавана.

Леанід Шчамялёў, крыніца: nlb.by / Максім Лужанін, крыніца: sb.by
Леанід Шчамялёў, крыніца: nlb.by / Максім Лужанін, крыніца: sb.by

Вуліцы з’явяцца на тэрыторыі эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплекса «Мінск Свет». Імя Шчамялёва прысвояць праектуемай вуліцы №13, Лужаніна — праектуемай №14.

Акрамя таго, гарсавет удакладніў напісанне назвы новай плошчы, якая з’явілася на месцы аэрапорта Мінск-1. Цяпер яе правільная назва выглядае як «плошча Стары Аэрапорт».

Рашэнне ўступае ў сілу пасля апублікавання.

Максім Лужанін (сапраўднае імя Аляксандр Каратай) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, кінадраматург, перакладчык. Нарадзіўся ў 1909 годзе ў вёсцы Прусы Слуцкага павета, цяпер гэта Салігорскі раён. Пачаў друкавацца як паэт з 16 гадоў. Быў сябрам «Маладняка», працаваў у часопісе «Узвышша». У 1933 годзе быў арыштаваны па сфабрыкаванай справе «Беларускай народнай грамады» і правёў два гады ў лагеры ў Сібіры. У 1956 годзе быў рэабілітаваны. Пасля вайны Лужанін быў асабістым сакратаром Якуба Коласа, працаваў у газетах і часопісах. Аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў, празаічных твораў, вершаў і апавяданняў для дзяцей, некалькіх сцэнарыяў і кніг публіцыстыкі. Памёр 13 кастрычніка 2001 года ў Мінску.

Леанід Шчамялёў — жывапісец, педагог, народны мастак і заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982), прэміі Саюзнай дзяржавы (2010), кавалер ордэна Айчыннай вайны І і ІІ ст., Францыска Скарыны, уладальнік знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2003), ганаровы грамадзянін Мінска (2003). Нарадзіўся 5 лютага 1923 года ў Віцебску — сёлета было стагоддзе мастака. Памёр Шчамялёў 14 студзеня 2021 года.