Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. «Нешта будзе добра!» Поговорили с авторами одного из главных беларусских альбомов последних лет о творчестве, смерти и надежде
  2. Лукашенко назвал возможного кандидата на свое место
  3. В список запрещенных книг, «способных нанести вред национальным интересам страны», внесли еще 12 произведений
  4. «Никакой речи о „политических“ каких-то быть не может». Рыженков пояснил заинтересованность США в освобождении беларусских политузников
  5. Отменены все рейсы в Египет из регионов. Комментарий туроператора
  6. Для владельцев частных домов появилось ужесточение по застройке. Эксперты пояснили, что для них изменилось
  7. «Говорил, что якобы был против власти». Узнали, как сидит в колонии человек, закрывший TUT.BY (и какую кличку ему там дали)
  8. «Что же вы за квартиру снимаете за 700 долларов?» Беларус подсчитал, сколько денег ему нужно для комфортной жизни в Минске
  9. Александр Таратута казнен два года назад за убийство трехлетнего сына — правозащитник Полуда
  10. Нам грозит пандемия легочной чумы? Объясняем, пора ли бояться и есть ли риск для Беларуси


/

Лидерка демсил Светлана Тихановская на полях Генассамблеи ООН в Нью-Йорке встретилась с бывшим госсекретарем США Майком Помпео. Именно он в феврале 2020 года посещал Минск, первым за 26 лет на этой должности, и разговаривал с Александром Лукашенко. О том, как прошла встреча, «Зеркалу» рассказал советник Тихановской Денис Кучинский.

Светлана Тихановская с бывшим госсекретарем США Майком Помпео, Нью-Йорк, США, 23 сентября 2026 года. Фото: Офис Светланы Тихановской
Светлана Тихановская с бывшим госсекретарем США Майком Помпео, Нью-Йорк, США, 23 сентября 2026 года. Фото: Офис Светланы Тихановской

По словам Кучинского, во время разговора Помпео и Тихановской речь зашла о том самом визите в Беларусь. Бывший госсекретарь рассказал, как тогда в Вашингтоне видели ситуацию в Минске.

— Пампеа ўзгадаў, што перад паездкай амерыканскі бок атрымліваў сігналы, нібыта Лукашэнка хоча стварыць рэальную дыстанцыю ад Расіі. Логіка Вашынгтона была прагматычная: паспрабаваць даць Беларусі больш прасторы для самастойнасці і альтэрнатыву залежнасці ад Масквы, — говорит Кучинский. — Менавіта таму тады ішла размова пра амерыканскія энергарэсурсы, дыверсіфікацыю паставак і аднаўленне паўнавартаснай дыпламатычнай прысутнасці ЗША ў Беларусі, бо менавіта Пампеа тады прызначыў Джулі Фішэр на пасаду амбасадаркі ЗША ў Беларусі (пасля яна стала спецпасланніцай па супрацы з дэмсіламі).

Пампеа сказаў, што ўжо падчас самой сустрэчы практычна з пачатку пачало здавацца, што Лукашэнка не быў сур’ёзны ў сваіх намерах. Размова за зачыненымі дзвярыма цягнулася некалькі гадзін. Па словах Пампеа, ягоная каманда думала, што сустрэча так зацягнулася, бо размова ідзе вельмі добра. А насамрэч Лукашэнка без канца расказваў нейкія выдумкі. Былы дзяржсакратар адзначыў, што ў яго склалася ўражанне, нібыта Лукашэнка быў на добрым падпітку: ён доўга гаварыў, пераскокваў з адной тэмы на іншую, выказваў дзіўныя і непаслядоўныя меркаванні пра тэорыі змоваў і што ўсе навокал ворагі. Яшчэ адна важная рэч, якую Пампеа падкрэсліў: давяраць дыктатарам вельмі небяспечна. Паводле яго, ужо падчас той размовы было зразумела, што Лукашэнка не быў сур’ёзны ў сваіх намерах, а сігналы пра нібыта жаданне дыстанцыявацца ад Расіі не адпавядалі таму, што адбывалася насамрэч.

Кучинский отметил, что Светлана Тихановская поблагодарила Помпео за внимание к Беларуси и трезвый анализ.

— Асабліва цікава гэтая гісторыя 2020 года гучыць у цяперашнім кантэксце. Бо Лукашэнка зноў спрабуе і будзе спрабаваць гуляць у тую самую гульню: казаць адно амерыканскаму боку, іншае — еўрапейцам і ўкраінцам, пасылаць розныя супярэчлівыя сігналы, але пры гэтым на практыцы заставацца нязменным хаўруснікам Пуціна, — говорит Кучинский. — Менавіта таму досвед 2020 года важны сёння: ацэньваць варта не словы і не сігналы, а канкрэтныя дзеянні. Бо за гэты час Лукашэнка не толькі не разарваў залежнасць ад Крамля, але дазволіў Расіі выкарыстаць тэрыторыю Беларусі для поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну і працягвае падтрымліваць Расію ў вайне супраць Украіны.